Месцы масавага адпачынку грамадзян

Ахова правапарадку

Фота носіць ілюстрацыйны характар

З пачатку мая традыцыйна адкрываецца сезон адпачынку на вадаёмах. Часта, знаходзячыся на адпачынку, людзі забываюць пра элементарныя меры бяспекі на вадзе, што прыводзіць да трагічных вынікаў, раскладваюць агонь у пажаранебяспечных месцах і там, дзе гэта забаронена, займаюцца незаконнымі высечкай лесу і лоўляй рыбы, што ператварае іх у правапарушальнікаў.

На тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна налічваюцца тры месцы масавага адпачынку грамадзян, якія размешчаны побач з ракой Нёман і на гарадскім возеры.

Вызначаны месцы адпачынку  на вадаёмах, дзе дазволена купанне грамадзян на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна: рака Нёман, недалёка ад дзіцячага аздараўленчага лагера «Церамок»; возера ў аг. Горкі; возера Кромань; вадаём у в. Падгорная і інш. У гэтых месцах створаны ўсе ўмовы для адпачынку, маюцца абсталяваныя пляжы, месцы для паркоўкі аўтамотатранспарту. З мэтай забеспячэння аховы грамадскага парадку райаддзелам выдзелены нарады міліцыі, якія ў сезон працуюць у дзве змены. Прынятыя кіраўніцтвам Стаўбцоўскага РАУС меры па забеспячэнні аховы грамадскага парадку ў месцах масавага адпачынку грамадзян накіраваны перш за ўсё на зніжэнне рызыкі няшчасных выпадкаў, здзяйснення правапарушэнняў у адносінах да адпачывальнікаў.

Не забывайце пра асноўныя меры бяспекі на вадзе: купацца трэба не раней чым праз 1,5-2 гадзіны пасля прыёму ежы; небяспечна купацца ў нецвярозым стане, у забароненых і не ўстаноўленых для гэтага месцах; трапіўшы ў моцнае цячэнне, не плывіце супраць яго, а імкніцеся па цячэнні наблізіцца да берага; нельга купацца ў адзіночку, у цёмны час сутак, пры моцных хвалях; не заплывайце за загараджальныя знакі і далёка ад берага, разлічвайце свае сілы; не пакідайце дзяцей каля вадаёмаў без нагляду.

Прытрымліванне гэтых правілаў выратуе ваша жыццё і жыццё вашых блізкіх.

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі Стаўбцоўскага РАУС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *