На базе сярэдняй школы №3 г. Стоўбцы прайшлі дзясятыя раённыя гульні сярод каманд вясёлых і знаходлівых па тэматыцы дарожнага руху.
У рамках мерапрыемства быў праведзены цэлы парад спаборніцтваў. Гэта традыцыйныя: Візітная картка «А ў нас у двары…», конкурсы «І танцуем, і спяваем», «Агучка» (неабходна было агучыць фрагмент кінафільма, дзе ёсць транспарт і дарожныя сітуацыі), музычнае дамашняе заданне «А зараз пра культуру…». Для апошняга конкурсу каманды рыхтавалі музычныя юмарыстычныя нумары, якія адпавядалі тэме ўзаемапаразумення ўдзельнікаў дарожнага руху. Разнастайная і насычаная праграма КВЗ дазволіла яго ўдзельнікам прадэманстраваць сваю кемлівасць, эрудыцыю, падрыхтаванасць. Ацэньвала выступленні рабят кампетэнтнае журы, якое непасрэдную ўвагу звяртала на змест, узровень сцэнічнай культуры, артыстызм і раскрыццё асноўнай тэмы. Па агульных выніках трэцяе месца раздзялілі каманды Заямнаўскай і Горкаўскай школ, другое – каманда Аталезскай школы, а першае месца занялі рабяты СШ № 3.
Аліна Усевіч, Хрысціна Шыдлоўская, вучаніцы СШ №3