Торфабрыкетчыкі выходзяць у поле

Главное Эканомiка

Незаменны спецыяліст у падрыхтоўцы тэхнікі да сезона здабычы – высокакваліфікаваны токар Дзмітрый Вялічка

У пачатку мая ў ААТ «ТБЗ Нёман» адкрываецца чарговы сезон здабычы торфу.

– Тэхніка да сезона падрыхтавана, людзі настроены на напружаную работу. Неабходна нарыхтаваць не менш за 65 тысяч тон торфу, – паведаміў дырэктар завода Міхаіл Камейша.

Гэтымі днямі на прадпрыемстве завяршыўся планавы прафілактычны рамонт і зноў запрацаваў вытворчы канвеер. Ад спажыўцоў паступаюць заяўкі, вядзецца адгрузка прадукцыі, у тым ліку на цэментныя заводы рэспублікі. На працягу мая гэтым заводам неабходна паставіць 2000 тон торфабрыкету.

Гэтай веснавой парой існуе вялікі попыт на торф. Яго набываюць Стаўбцоўскі і Мінскі лясгасы для паляпшэння ўрадлівасці глебы ў сваіх пітомніках, фермерскія гаспадаркі.

Каб развівацца і задавальняць патрэбы спажыўцоў, на прадпрыемстве займаюцца адводам новага ўчастка для здабычы торфу плошчай 120 гектараў. Увогуле радовішчы торфу на Стаўбцоўшчыне ўтрымліваюць не менш за 2 мільёны 600 тысяч тон торфу – такіх запасаў хопіць не на адзін дзясятак гадоў дзейнасці завода.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *