Веснавая пасяўная кампанія ў раёне амаль завершана

Важное Сельская гаспадарка

Фота носіць ілюстратыўны характар

У гаспадарках раёна практычна завершана веснавая пасяўная кампанія.

– Яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку грэчкі, проса і кукурузы) пасеяны на 7439 гектарах, – расказвае начальнік аддзела раслінаводства ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Мікалай Клаўшун. – Нягледзячы на пэўныя цяжкасці, хлебаробы своечасова справіліся з даведзеным заданнем. Лепш арганізавалі работу агранамічныя службы ААТ «Вялікі Двор», ААТ «Жацерава», ААТ «Рубяжэвічы», ААТ «Каганец» і ААТ «Налібакі Агра». З-за недахопу вільгаці былі хваляванні пра ўсходы, але прайшлі дажджы і сітуацыя палепшылася.

Каб забяспечыць жывёлу зялёным кормам, у гаспадарках пасеяна каля 2300 гектараў аднагадовых траў, перавыканалі планы ААТ «Дзераўное», ААТ «Вялікі Двор», ААТ «Вішнявецкі-агра» і ААТ «Шашкі». Кукурузы пасеюць больш, чым летась, на паўтары тысячы гектараў – усяго прыкладна адзінаццаць тысяч гектараў.

Сёлета ў сельгаставарыствах павялічана плошча пад грэчку. Гэтая крупяная культура размесціцца на 210 гектарах у такіх гаспадарках, як ААТ «Рочавічы», ААТ «Налібакі Агра», ААТ «Дзераўное», ААТ «Радзіма Дзяржынскага» і ААТ «Агранёманскі».

Працягваецца пасадка бульбы, якую вырошчваюць СФГ «Сула», ТАА «Аграцэнтр-Сула», ААТ «Рубяжэвічы», ААТ «Вішнявецкі-агра» і на невялікай плошчы ААТ «Агранёманскі». Пад цукровымі буракамі занята 2100 гектараў.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *