Перапляліся лёсы ветэранаў

Важное Вялікай Перамозе прысвячаецца

Вялікая Айчынная вайна зблізіла са Стаўбцоўшчынай рускага паэта Васілія Лявонава. Сям’ю Лявонавых у 1943 годзе разам з іншымі палоннымі са Смаленшчыны фашысты прыгналі на Стаўбцоўшчыну. І менавіта ў Залужжы ім удалося цудам вырвацца з нямецкага палону. Для Васілія Лявонава Залужжа стала другой радзімай. Аб гэтым можна з упэўненасцю гаварыць, таму што, жывучы ў Расіі, ён штогод прыязджаў у Залужжа. Мы і сёння падтрымліваем з ім сувязь. У нашым народным краязнаўчым музеі сабраны багаты матэрыял пра яго, ёсць кнігі паэта з дароўнымі подпісамі. Васілій Лявонаў з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Расіі. За апошнія гады выйшлі ў свет чатыры кнігі яго вершаў і паэм. У іх – любоў да Смаленшчыны і да маленькай беларускай вёскі Залужжа.

Занатаваны такія прыемныя ўспаміны. У маладосці Васілію Лявонаву і ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, былому настаўніку матэматыкі Залужскай школы Шэлегу Сяргею Аляксандравічу, светлай памяці, падабалася адна і тая ж вясковая дзяўчына – Валянціна Фалюк. Аднак Валянціна Адамаўна стала жонкай Сяргея Аляксандравіча, яны пражылі доўгае шчаслівае сумеснае жыццё да глыбокай старасці, адсвяткавалі брыльянтавае вяселле.

Але сяброўскія сувязі працягваліся. Прыязджаючы ў Залужжа, Васілій Лявонаў заўсёды гасціў у сям’і Шэлегаў. У нашай навучальнай установе адбыліся шматлікія сустрэчы з ім. Настаўнікі і вучні мелі магчымасць паслухаць вершы паэта, а таксама яго ўспаміны пра вайну і  аб страшных гадах ваеннага ліхалецця франтавіка Шэлега Сяргея Аляксандравіча.

Закончыць артыкул хочацца радкамі з верша Васілія Лявонава, якія найбольш яскрава перададуць стан душы ўдзельнікаў вайны.

Из детства раненого вижу

Запавшие мне в память сны.

Их не терплю, их ненавижу –

Несущих признаки войны.

От них мне никуда не деться,

Кому теперь держать ответ

За измордованное детство                                                      

В период тех военных лет?

Дымится поле над рекою,

Горит созревший в поле хлеб…

Войну я помню лишь такую,

Во мне оставившую след…

                                                  …Тускнели, потеряв надежду,                                                

Глаза уставших матерей:

Без обуви и без одежды

Не знали, как сберечь детей.

Анастасія КРЫВЕЛЬ, вучаніца Залужскага вучэбна-педагагічнага комплексу



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *