«Пакупак менш, але кожная – на большую суму». Магазіны Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната запатрабаваны сярод пакупнікоў

Главное Эканомiка

Пакупнікоў у фірменным магазіне «Кумпячок» па вуліцы Міру ў Стоўбцах абслугоўваюць (злева направа) Ірына Сілко, Ала Юнцэвіч, Алена Сідаровіч і Таццяна Кобрык

Сёння, калі большасць пакупнікоў зменшыла свае паходы ў магазіны і стараецца за раз набыць усё неабходнае, фірменныя магазіны ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» у ліку найбольш запатрабаваных.

– Працуем у звычайным рэжыме – напаўняем свае магазіны шырокім асартыментам тавараў, – гаворыць спецыяліст фірменнага гандлю камбіната Марына Крупец і вылучае адметнасць цяперашніх пакупак: «Яны сталі больш ёмістымі, пабольшала сума ў чэку».

Ва ўсіх фірменных магазінах камбіната (а яны знаходзяцца ў кропкавай даступнасці ў розных мікрараёнах горада, а таксама ў сельскіх населеных пунктах раёна – Наваколасава, Стары Свержань) з ахвотай набываюць ахалоджаную мясную прадукцыю, мясныя кансервы, каўбасы. Можна выбраць хлеб і хлебабулачныя вырабы ад вытворцаў з Мінска, Смалявічаў, Салігорска, Нава-грудка. Кандытарскія вырабы прадстаўлены прадукцыяй беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх фабрык. Акрамя прадуктаў харчавання, у некаторых фірменных магазінах камбіната (дзе дазваляюць плошчы) ёсць і тавары прамысловай групы.

Сярод такіх універсальных магазінаў – «Кумпячок», размешчаны ў Стоўбцах у новым шматпавярховым мікрараёне па вуліцы Міру. Сёлета спаўняецца пяць гадоў з дня яго адкрыцця і можна смела сказаць, што магазін займеў пастаянных пакупнікоў. Большасць іх – гэта маладыя сем’і, якія нярэдка прыходзяць у поў-ным саставе: у магазіне таксама можна набыць цацкі для дзяцей і неабходныя дробязі для кухні, дома, такія як посуд, сродкі бытавой хіміі і г. д.

– Асартымент фарміруем згодна з пакупніцкім попытам, а апошні дастаткова ўстойлівы, – адзначаюць прадаўцы і называюць самыя хадавыя тавары: дзіцячае харчаванне, ёгурты, марожанае, пірожныя, торты, фрукты. Асартымент іх вялікі.

У магазіне «Кумпячок» захоўваецца стабільным не толькі пакупніцкі попыт, але і склад гандлёвых работнікаў. Усе ў калектыве вопытныя, гатовы дапамагчы зрабіць патрэбную пакупку.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *