Ва ўсіх гаспадарках раёна працуюць сталовыя

Важное Сельская гаспадарка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Ва ўсіх гаспадарках раёна на перыяд палявых кампаній працуюць сталовыя, дзе сілкуюцца працаўнікі, занятыя на выкананні сельскагаспадарчых работ.

Напярэдадні адкрыцця сталовых райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіўся маніторынг стану гэтых пунктаў грамадскага харчавання. Паводле слоў старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамары Калошыч, як і ў мінулыя гады, належным чынам падрыхтаваны і аснашчаны ўсім неабходным абноўленыя сталовыя ААТ «Агранёманскі», ААТ «Вішнявецкі-агра», ААТ «Вялікі Двор», ААТ «Жацерава», ААТ «Дзераўное», ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і ТАА «СЖК «Налібакі». Адмысловы выгляд набыла зала для прыёму ежы ў ААТ «Рубяжэвічы», дзе праведзены рамонт кропкі харчавання. Кіраўніцтвамі ААТ «Радзіма Дзяржынскага» і ААТ «Рочавічы» ўхілены недахопы, якія мелі месца.

Патрабуюць, аднак, рамонту сталовыя ААТ «Шашкі» і СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс».

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *