Дзякуй медыкам гаворыць стаўбцоўская моладзь

Важное Моладзь Стаўбцоўшчыны

Стаўбцоўская моладзь працягвае прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Члены РК ГА «БРСМ» арганізавалі раённую акцыю ў рамках рэспубліканскага праекта «Дзякуй медыкам».

Ягор Падольскі, першы сакратар РК ГА «БРСМ», лічыць, што гэта вельмі важнае мерапрыемства: «Сёння медыкі сапраўды знаходзяцца на перадавой і змагаюцца за чалавечыя жыцці. Паштоўкамі з віншаваннямі мы хочам выказаць ім павагу, прызнанне і ўдзячнасць». Многія паштоўкі ўжо дастаўлены адрасатам.

Таксама валанцёры маладзёжнага руху «Добрае сэрца» не забываюць пра адзінокіх пажылых людзей. Разам з супрацоўнікамі ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» яны аказваюць ім дапамогу ў дастаўцы прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў.

Ксенія РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *