Для тых, хто хоча ехаць з «ветрыкам»

Ахова правапарадку Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Неабходна атрымаць вадзіцельскае пасведчанне адпаведнай катэгорыі, прачытаць інструкцыю па эксплуатацыі мотатранспарту і ўважліва вывучыць свой матацыкл перад пачаткам язды.

Да здачы экзаменаў на права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорый АМ (скутары) і А1 (матацыклы з аб’ёмам рухавіка да 125 см3 уключна) без праходжання падрыхтоўкі (перападрыхтоўкі) у вучэбных арганізацыях дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, на катэгорыю А (матацыклы з аб’ёмам рухавіка звыш 125 см3) – з 18-гадовага ўзросту. У абодвух выпадках неабходна здаваць тэарэтычны і практычны экзамены.

Жадаючыя атрымаць вадзіцельскае пасведчанне на права кіравання мапедам (скутарам) катэгорыі АМ здаюць толькі тэарэтычны экзамен. Заканадаўствам прадугледжана, што, маючы права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорыі А, адначасова можна кіраваць транспартнымі сродкамі падкатэгорыі А1 і наадварот у выпадку дасягнення асобай 18-гадовага ўзросту. Прыём тэарэтычнага экзамену ажыццяўляецца з выкарыстаннем аўтаматызаваных сістэм. Праверка навыкаў кіравання матацыклам арганізуецца на спецыяльнай пляцоўцы, абсталяванай адпаведнымі элементамі. Практычны экзамен лічыцца не здадзеным у выпадках, калі той, хто экзаменуецца, не выканаў элементы «калейная дошка» і «васьмёрка», двойчы заглушыў рухавік пры крананні з месца, двойчы не змог выключыць перадачу пры спыненні з працуючым рухавіком.

Для атрымання вадзіцельскага пасведчання неабходна звяртацца ў рэгістрацыйна-экзаменацыйнае падраздзяленне ДАІ. Пры сабе трэба мець пашпарт, дзеючую медыцынскую даведку аб стане здароўя і годнасці на права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорый АМ, А1, А, а таксама дакумент, які пацвярджае ўнясенне аплаты.

Сяргей КАЛОМЕНСКІ, старшы інспектар дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ райаддзела міліцыі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *