На Стаўбцоўшчыне аб’яўлена акцыя «Вершамі гаварылі пра вайну»

Важное Культура

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У рамках святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі на Стаўбцоўшчыне аб’яўлена рэгіянальная акцыя – «Вершамі гаварылі пра вайну».

Да ўдзелу ў ёй заклікаюцца ўсе жадаючыя жыхары раёна, у тым ліку дзеці, дзяўчаты і юнакі, установы ўсіх форм уласнасці, працоўныя калектывы і калектывы па месцы жыхарства.

Неабходна выбраць верш пра Вялікую Айчынную вайну, запісаць яго выкананне на відэа (можна выконваць індывідуальна або калектыўна) і адправіць на адрас: https://vk.com/stolbtsyrck. Асаблівых патрабаванняў да выканальніцкага майстэрства і сцэнічнага касцюма не прад’яўляецца, але гэта будзе плюсам.

Акцыя праводзіцца ДУ «Стаўбцоўскі РЦК» да 30 чэрвеня 2020 года. Лепшыя запісы відэаролікаў з выкананнем вершаў пра Вялікую Айчынную вайну будуць выкарыстаны ў ходзе мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *