Стартавала акцыя «Не пакідайце дзяцей адных»

Важное Пожарная безопасность

На Стаўбцоўшчыне з 11 мая па 1 чэрвеня праходзіць рэспубліканская акцыя МНС «Не пакідайце дзяцей адных», прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і і Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Як адзначылі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, сёлета з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі зменены традыцыйны фармат акцыі. Так, шырокамаштабнае інфармаванне сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці, у тым ліку шматдзетных сем’яў, ажыццяўляецца шляхам тэлефоннай сувязі. Плануецца арганізаваць мерапрыемствы з домам сямейнага тыпу праз інтэрнэт, у рэжыме анлайн.

У рамках акцыі аб’яўлены раённы агляд-конкурс «Я б у выратавальнікі пайшоў», да арганізатараў якога далучылася і рэдакцыя газеты «Прамень». Агляд пройдзе ў дзвюх намінацыях: падрыхтоўка дзіцячага касцюма і мадэляў выратавальнай тэхнікі, а пра яго вынікі мы абавязкова раскажам на старонках нашай газеты і на інтэрнэт-сайце. Між іншым, удзел у конкурсе можа стаць цікавай агульнасямейнай справай.

Выратавальнікі, акрамя таго, мяркуюць арганізаваць праз пошту адрасную дастаўку сем’ям з дзецьмі тэматычных лістовак, памятак і плакатаў.

Ангеліна ЛЯЎКОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *