Запатрабаваны сухі матэрыял

Важное Эканомiка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Экспарт прадукцыі ў ААТ «Навасвержанскі лесазавод» перавысіў 90 працэнтаў ад аб’ёму выпушчанай прамысловай прадукцыі. Найбольшая ўдзельная вага належыць сухім піламатэрыялам. Іх адгрузкі ажыццяўляюцца ў Літву, Латвію, Польшчу.

На прадпрыемстве адзначаюць, што рэалізацыя сухога піламатэрыялу на экспарт (у першым квартале 2020 года яго выпушчана 4,8 тысячы м3) дазваляе паўнацэнна загрузіць вытворчае абсталяванне, як лесапільнае, так і сушыльнае.  Акрамя таго, на лесазаводзе таксама выпускаюць абразныя сырыя піламатэрыялы, дошку струганую. Уся прадукцыя адпавядае стандартам СТБ, а персанал завода пастаянна праходзіць навучанне.

Нагадаем, што па выніках работы за 2019 год Навасвержанскі лесазавод заняў другое месца ў спаборніцтве сярод працоўных калектываў холдынга арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці. Працягваецца работа па ўкараненні інвестыцыйнага праекта «Тэхнічная мадэрнізацыя лесапільнай вытворчасці», падчас рэалізацыі якога плануецца набыць і ўвесці ў эксплуатацыю ў 2020-2021 годзе тэхналагічную лінію буйнога лесапілення і, адпаведна, павялічыць аб’ёмы выпуску сухога піламатэрыялу з высокім дабаўленым коштам.

У сувязі са святкаваннем 75-годдзя Вялікай Перамогі нельга не адзначыць, што лесазавод не застаўся ўбаку: заводам добраўпарадкавана тэрыторыя воінскага пахавання № 7370 «Брацкая магіла воінаў, якія загінулі пры вызваленні в. Новы Свержань».

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *