«Крэатыўныя лавачкі і арэлі». У Стоўбцах адкрыўся сімвалічны міні-парк

Главное Соцыум

Напярэдадні 9 мая ў Стоўбцах адкрыўся сімвалічны міні-парк. На скрыжаванні вуліц Міру і Ленінскай на свабоднай пляцоўцы былі выкладзены тратуарныя дарожкі, абапал іх высаджаны туі. Усяго насаджэнняў — 45, яны ўкаранёныя, былі перададзены гораду ў рамках кампенсацыйных пасадак. Услед за пасадкамі на гэтым месцы з’явіліся малыя архітэктурныя формы (крэатыўныя лавачкі пад ліхтарамі, мосцік, сімвалічныя сэрцы, на якіх закаханыя змогуць пакідаць свае замочкі, стужачкі).

Вядома, што мосцік і сімвалічны замок выканаў занальны вузел электрасувязі (начальнік Міхаіл Касабуцкі), дзве лавачкі зрабіла Стаўбцоўская ПМК (дырэктар Аляксандр Пашкевіч), трэцюю лавачку – Стаўбцоўскія электрасеткі (дырэктар Уладзімір Рублеўскі), лавачку з зонцікамі – “Стоўбцыгаз” (дырэктар Іван Шпілеўскі), арэлі – райаграсэрвіс (дырэктар Сяргей Мельнік).

Назвы ў новага сквера пакуль няма, але, думаецца, за гэтым у стаўбцоўскай моладзі не будзе затрымкі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Ксеніі РУБІН

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *