Энергетыкі Стаўбцоўскага РЭС працягваюць работы па рэканструкцыі ліній

Главное Эканомiка

Галоўны інжынер Стаўбцоўскага РЭС Дзмітрый Бычкевіч

Энергетыкі Стаўбцоўскага РЭС працягваюць работы па рэканструкцыі ліній, каб гарантаваць спажыўцам надзейнае і якаснае электразабеспячэнне.

Сёлета яны працуюць у такіх населеных пунктах, як Вязавец, Жыгалкі, Крамец, дзе вядзецца рэканструкцыя размеркавальных сетак 0,4-10 кВ, ТП і КТП. У чэрвені бягучага года работы будуць завершаны.

У жыхароў названых населеных пунктаў з’явіцца магчымасць карыстацца сучаснымі бытавымі электрапрыборамі, мець энергазберагальнае вулічнае асвятленне.

– З пачатку года мадэрнізаваны тры высакавольтныя лініі 10 кВ ад падстанцый (№ 524 – ад падстанцыі «Вялікія Навікі», № 533 – ад падстанцыі «Агароднікі», № 22 – ад размеркавальнай падстанцыі 330 кВ). На лініях 10 кВ працягласцю 1,8 км заменены провад на ізаляваны, – зазначае галоўны інжынер Стаўбцоўскага РЭС Дзмітрый Бычкевіч.

А ўвогуле штодзённыя клопаты энергетыкаў звязаны з тэхнічным абслугоўваннем ліній, ТП і КТП, правядзеннем іх капітальных рамонтаў згодна з гадавым планам.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *