Адпачынак на вадаёмах для дзяцей

Ахова правапарадку Важное

У летні перыяд многія жыхары Стаўбцоўскага раёна спяшаюцца з дзецьмі на раку, гарадскую сажалку, возера, каб адпачыць на прыродзе, паплаваць у вадзе, пазагараць.

Уменне добра плаваць – адна з найважнейшых гарантый бяспечнага адпачынку на вадзе. Але трэба памятаць, што нават добры плывец павінен захоўваць асцярожнасць, дысцыпліну і прытрымлівацца правілаў паводзін на вадзе.

На тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна ўсімі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі праводзіцца работа па своечасовай падрыхтоўцы да летняга сезону зон адпачынку і вадаёмаў з мэтай стварэння камфортных і бяспечных умоў. Рашэннем Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта № 331 ад 013.03.2020 вызначаны месцы масавага адпачынку каля вады, дзе дазволена купанне грамадзян на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна.

На жаль, несвядомымі грамадзянамі парушаюцца правілы бяспечных паводзін на вадаёмах, што прыводзіць да няшчасных выпадкаў, у тым ліку і з удзелам дзяцей.

Каб пазбегнуць трагедыі, бацькам і дзецям трэба прытрымлівацца наступных правілаў:

ПАМЯТКА ДЛЯ БАЦЬКОЎ:

— не дапускайце купанне дзяцей ва неўстаноўленых і незнаёмых месцах;

— пастаянна сачыце за дзецьмі, якія знаходзяцца на вадзе;

— калі вы вырашылі пракаціць дзіця на лодцы, то абавязкова надзеньце на яго выратавальную камізэльку;

— не дапускайце купанне дзяцей у халоднай вадзе, бо гэхта можа прывесці да пераахаладжэння і з’яўлення сутараг.

ПАМЯТКА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

— не купайцеся на вадаёме без прысутнасці дарослых;

— не нырайце ў ваду з берага, мастоў, плацін і інш.;

— не ўваходзьце ў ваду падчас навальніцы;

— не заплывайце за папераджзальныя знакі і знакі абгароджвання месцаў купання.

Захаванне мераў бяспекі на вадаёмах дапаможа пазбегнуць няшчасных выпадкаў і пакіне ў вас ад адпачынку каля вады толькі станоўчыя эмоцыі.

Міхаіл АЗАНОВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Стаўбцоўскага РАУС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *