Міліцыя кантралюе тых, хто на самаізаляцыі

Ахова правапарадку Главное

Работнікі міліцыі могуць прыехаць да тых, хто знаходзіцца на самаізаляцыі, некалькі разоў на дзень

У цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі супрацоўнікі райаддзела міліцыі ажыццяўляюць кантроль за выкананнем грамадзянамі правілаў паводзін падчас самаізаляцыі.

Асобы, у дачыненні да якіх вынесены патрабаванні знаходжання на самаізаляцыі, характарызуюцца дысцыплінаванасцю. Аднак маюць месца і факты парушэнняў правілаў паводзін падчас самаізаляцыі. Іх супрацоўнікамі райаддзела выяўлена 14.

Да прыкладу, жыхар вёскі Мясёнкаўшчына Н. падчас праверкі знаходзіўся ў магазіне без сродкаў індывідуальнай аховы і гэтым парушыў патрабаванне аб захаванні правілаў паводзін падчас самаізаляцыі, вынесенае УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ».

На парушальнікаў складзены адміністрацыйныя пратаколы паводле артыкула 23.4 КоАП Рэспублікі Беларусь, якія накіраваны для разгляду ў суд раёна. У дачыненні да 13 грамадзян судом вынесены пастановы аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці. Штраф у даным выпадку немалы – як правіла, 40 базавых велічынь (1080 рублёў).

Ірына ДЗЯРЖАЎСКАЯ, старшы інспектар райаддзела міліцыі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *