«Самае галоўнае – гэта не панікаваць». Стаўбчанка з падцверджаным дыягназам COVID-19 аб працяканні хваробы

Главное Медыцына

Жыхарцы Стаўбцоўскага раёна Ларысе Галімулінай быў пастаўлены дыягназ COVID-19. Яна расказала нам, як працякала яе хвароба.

– Як пачалася хвароба?

– Першымі сімптомамі ў мяне былі кашаль, сухасць у носе і горле, тэмпература была невысокай – 37,5, часам ноччу падымалася да 38,0. Я звярнулася ў бальніцу. Мне сказалі, што гэта была ВРВІ. З часам мой стан пагоршыўся: цела моцна балела, я перастала адчуваць пах і смак, акрамя кіслага і салёнага. Мне зрабілі здымак лёгкіх – аказалася, пнеўманія. Мяне адразу ж шпіталізавалі.

– Як і дзе вы прайшлі тэсціраванне на вірус?

– У той жа дзень у аддзяленні ў мяне ўзялі мазкі. Сам тэст праводзіцца на працягу трох ці чатырох дзён, таму праз некалькі дзён у мяне ўжо быў пацверджаны каранавірус. Пасля гэтага ўся сям’я прайшла тэсціраванне, і яны павінны былі знаходзіцца ў ізаляцыі на працягу чатырнаццаці дзён. Я прабыла ў бальніцы каля двух тыдняў. І вось вынік: тэст адмоўны.

У ЦРБ да нас ставіліся вельмі добра. Дактары рабілі ўсё магчымае і немагчымае, каб мы хутчэй паправіліся, каб нам стала лягчэй. І ўвесь малодшы медперсанал вельмі ўважлівы да хворых людзей, падтрымліваў нас не толькі лекамі, але і добрым словам, парадай і, безумоўна, смачнай ежай.

– Якую параду вы б далі людзям, якія таксама сутыкаліся з COVID-19?

– Самае галоўнае – гэта не панікаваць. Вам абавязкова дапамогуць. Проста трэба клапаціцца пра сябе, насіць маску і пальчаткі, мыць рукі. Увогуле, лепш не хадзіць куды-небудзь без прычыны, і калі вы ці ваша сям’я хварэеце, то павінны заставацца дома. Мая сям’я правяла больш за дваццаць дзён у ізаляцыі – і нічога. Дзеці былі дома. Вядома, яны хацелі пагуляць, але таксама разумелі, што трэба крыху цярпення. І падтрымка сям’і вельмі важная.

Крысціна Каралёва



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *