Дзяцей запросіць «Алімпіец»

Адукацыя Важное

1 чэрвеня на Стаўбцоўшчыне стартуе летняя аздараўленчая кампанія.

Першымі запросяць дзяцей лагеры з дзённым знаходжаннем у 19 установах агульнай сярэдняй адукацыі. У шасці ўстановах дзённыя лагеры пачнуць працаваць у жніўні.

У вучняў Вішнявецкай школы і Залужскага ВПК будзе магчымасць з ліпеня адпачываць і працаваць у лагерах працы і адпачынку.

На базе шасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў летні перыяд будуць функцыянаваць профільныя лагеры з кругласутачным знаходжаннем. Сярод іх – палатачны турыстычна-краязнаўчы лагер «Непаседы» (на базе Горкаўскай школы, з 13 па 21 чэрвеня), экалагічны лагер «Зялёны свет» (Мікалаеўшчынскі ВПК, з 24 чэрвеня па 2 ліпеня), абаронна-спартыўны лагер «Гвардзеец» (Коласаўская школа, з 27 чэрвеня па 5 ліпеня),  краязнаўчы лагер «Следапыт» (Залужскі ВПК, з 29 чэрвеня па 7 ліпеня), грамадска-гуманітарны лагер «Прафадысея» (Дзераўнянская школа, з 1 па 9 ліпеня),  патрыятычны лагер «Абаронца Айчыны» (школа № 3 г. Стоўбцы, з 1 па 9 жніўня).

На базе Заямнаўскай школы (з 6 па 23 чэрвеня) адкрыецца кругласутачны спартыўна-аздараўленчы лагер «Алімпіец».

У ДУА «Аздараўленчы лагер «Нёман» Стаўбцоўскага раёна» першая змена пачнецца 15 чэрвеня,  другая – 6 ліпеня, трэцяя – 27 ліпеня, чацвёртая профільная змена – 17 жніўня.

Па пытанні арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі ў 2020 годзе раённым выканаўчым камітэтам прынята адпаведнае рашэнне (№ 791 ад 12 мая), згодна з якім даручана забяспечыць да 25 мая гатоўнасць аздараўленчых лагераў «Нёман», імя Я. М. Чайкі і «Церамок». Работа гэтых і іншых лагераў будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарнага і пажарнага нагляду, захаваннем грамадскага парадку. Асаблівая ўвага звернута на арганізацыю адпачынку і аздараўлення дзяцей-сірот і дзяцей з інваліднасцю, а таксама непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *