Таццяна Варабей не навічок у жывёлагадоўлі

Сельская гаспадарка

Таццяна Варабей працуе галоўным заатэхнікам у ААТ «Радзіма Дзяржынскага». На гэтую адказную пасаду яе прызначылі мінулай восенню. Жанчына не навічок у жывёлагадоўлі. Раней працавала брыгадзірам фермы ў Слабодцы, а перад назначэннем узначальвала малочнатаварны комплекс у Цеснавой. У жывёлагадоўчай галіне, адной з самых нялёгкіх у сельгасвытворчасці, як вядома, выхадных практычна не бывае, кожны дзень напружаны, але Таццяна Анатольеўна спраўляецца са сваімі абавязкамі. Яна ўмее ладзіць з людзьмі. Паказчыкі па надоях малака і вытворчасці мяса ялавічыны апошнім часам у гаспадарцы пачалі прырастаць.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *