Факты безгаспадарчасці

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

image_pdfimage_print

Для Камітэта дзяржкантролю, з улікам патрабаванняў Прэзідэнта краіны, жыллёва-камунальная гаспадарка з’яўляецца сферай павышанай увагі. Парушэнні і недахопы, а таксама неэфектыўнае расходаванне дзяржаўных сродкаў выяўляюцца практычна ва ўсіх правераных арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Яшчэ ў 2012 годзе РУП «Уздзенская ЖКГ» выкарыстала каля 500 млн руб. на выкананне аўтаматызацыі аб’ектаў цеплазабеспячэння, якая не працуе і сёння. З-за недастатковай прапрацоўкі неабходнасці і эфектыўнасці правядзення ўказанага мерапрыемства, па ацэнцы Камітэта ўпушчаная выгада прадпрыемства склала мільярд рублёў. За кошт выканання работ па аўтаматызацыі аб’ектаў цеплазабеспячэння прадпрыемства планавала эканоміць штомесячна каля 40 млн руб. за кошт аптымізацыі колькасці персаналу. Але да цяперашняга часу сістэма аўтаматызацыі не ўведзена ў эксплуатацыю. Устаноўлены таксама факты адкрытага крадзяжу і неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў.

РУП «Мядзельская ЖКГ» прыпіскамі аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ нанесены ўрон дзяржаўным інтарэсам на суму больш за 695 млн руб.

Так, пры правядзенні інвентарызацыі ўстаноўлены лішкі 212 м п. ПІ-труб. Узнікае пытанне: ці выконвалі работы па замене цеплатрас? Былі праведзены кантрольныя абмеры па аб’ектах «Замена цеплавых сетак у горадзе Мядзел па вуліцы Юбілейнай ад ТК-7 да ЦТП № 4 па вуліцы Набярэжнай, Мінскай вобласці» і «Замена цеплатрас у г. п. Нарач Мядзельскага раёна», якія паказалі, што аплачаныя са сродкаў бюджэту аб’ёмы работ не адпавядаюць рэальнасці і з’яўляюцца лжывымі.

Не атрыманы эканамічны эфект ад будаўніцтва, у адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай развіцця, курортнай зоны Нарачанскага рэгіёна на 2011 – 2015 гг. другой чаргі палігона цвёрдых камунальных адходаў у горадзе Мядзел і сартавальнай станцыі другарадных матэрыяльных рэсурсаў.

Кіруючымі асобамі даных прадпрыемстваў ЖКГ не ўдзяляецца ўвага пытанням затрат на жыллёва-камунальныя паслугі.

У выніку завышэння ў 2012 годзе затрат па цеплазабеспячэнні на 2,6 млрд руб. РУП «Уздзенская ЖКГ» было незаконна атрымана з раённага бюджэту субсідый на пакрыццё часткі затрат паслуг насельніцтву ў суме 1,4 млрд руб., а таксама недаплачана падатку на прыбытак на суму больш за 459 млн руб.

Трэба напомніць, што за падобныя парушэнні прадугледжана таксама і крымінальная адказнасць.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 237 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у адносінах да кіруючых асоб РУП «Смалявіцкая ЖКГ» і КУП «Жылцеплабуд» г. Крупкі ўжо распачаты крымінальныя справы.

Упраўленне кантролю галін гаспадаркі і грашова-крэдытнай сферы Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *