Святлана ГЛЕБКА: «Інфекцыя ідзе на спад»

Важное Медыцына

У цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі трэба імкнуцца адэкватна рэагаваць на розныя абставіны. Святлана ГЛЕБКА, галоўны ўрач Стаўбцоўскай ЦРБ, расказала нам пра эпідэміялагічную абстаноўку ў раёне.

– З упэўненасцю магу сказаць, што захворванне на каранавірусную інфекцыю зніжаецца дзякуючы правядзенню супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў разам з цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі. Сумесна з РАУС актыўна бяром пад кантроль кантакты першага ўзроўню. Паступова інфекцыя ідзе на спад. Чакаем, калі будзем закрываць шпіталь для хворых. Па дынаміцы зніжэння спадзяёмся, што ў хуткім часе гэта адбудзецца. Наша бальніца аказвае дапамогу і пацыентам з іншых раёнаў: Чэрвеньскага, Уздзенскага, Мінскага, а таксама з Жодзіна.

Вобласць павінна працаваць, так бы мовіць, у купэ, трэба дапамагаць адзін аднаму. Калі спачатку нас абвінавачвалі ў так званым «буме інфекцыі», што мы не спраўляемся, то гэта быў нармальны ход, таму што вобласць была падрыхтавана да пэўных праблем у рэгіёнах. Была створана цэлая сістэма ўзаемадапамогі. І тады мы адпраўлялі сваіх пацыентаў у іншыя рэгіёны.

– Нярэдка можна пачуць ці прачытаць, што магчымы другі выбух каранавіруснай інфекцыі. Што вы думаеце наконт гэтага?

– Мы цяпер стабілізуемся, ідзе лета, перыяд зніжэння інфекцыйных захворванняў. Я не бачу зачэпкі для турбот. Жыццё пакажа, што будзе далей. Аднак магу сказаць адно: калі мы будзем падтрымліваць чысціню рук, захоў-ваць масачны рэжым, сацыяльную дыстанцыю, то гэта нам дапаможа не дапусціць распаўсю-джвання інфекцый.

Не забывайце пра ўмацаванне імунітэту. Лета прынясе і сонечныя дні, і вітаміны ў садзе, агародзе. Індыкатарам імунітэту з’яўляецца вітамін D. Яго можна вызначыць і ў нашай лабараторыі. Не трэба забываць і пра здаровы лад жыцця, дазіраваную хадзьбу, загартоўванне. Прытрымлівайцеся правільнага харчавання і не хварэйце.

Марына КУТАС

Фота Наталлі Клыгач



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *