У школах Стаўбцоўскага раёна пачынаюцца выпускныя экзамены

Адукацыя Главное

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

Завяршэнне навучальнага года – прыемная падзея, якая прыносіць з сабой розныя пачуцці. Школьнікі і радуюцца, што надыходзяць канікулы, і трывожацца перад выпускнымі і ўступнымі экзаменамі.

У сваю чаргу бацькі таксама турбуюцца наконт сваіх дзяцей, каб усё атрымалася паспяхова. Аб правядзенні школьных выпускных урачыстасцяў, арганізацыі аздараўленчай праграмы для дзяцей летам, падрыхтоўцы да навучальнага года першакласнікаў і аб некаторых іншых пытаннях раскажам ніжэй.

Выпускныя экзамены ў школах

Выпускныя экзамены ў пісьмовай форме за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць другога, чацвёртага і дзявятага чэрвеня па рускай мове, беларускай мове і матэматыцы. На ІІІ ступені – у пісьмовай форме на выбар па рускай ці беларускай мове, матэматыцы, у вуснай – па гісторыі Беларусі і замежнай мове. Гэтыя экзамены будуць праводзіцца з першага па восьмага чэрвеня.

Усяго выпускаецца 370 дзевяцікласнікаў, адзінаццаціклас-нікаў – 269. Сярод прэтэндэнтаў на атрыманне атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з узнагароджваннем залатым (сярэбраным) медалём – 32 навучэнцы.

Выпускныя ўрачыстасці

Паводле рэкамендацый Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ва ўмовах эпідэміяла-гічнай сітуацыі неабходна адмо-віцца ад правядзення выпускных вечароў у сценах буйных комплексаў і звярнуць увагу на найбольш «камерныя» варыянты правядзення школьнай урачыстасці. Сярод іх можна выдзеліць наступныя: самадзейны школьны капуснік, які дазволіць успомніць самыя яркія старонкі школьнага жыцця выпускнікоў і дапаможа стварыць атмасферу дружалюбнасці і ўзаемаразумення; традыцыйны конкурс талентаў, які дапаможа падкрэсліць здольнасці дзяцей; выпускны вечар у форме прэзентацыі кінафільма «Кіналента школьных дзён», які дазволіць узнавіць рэтраспектыву школьных гадоў, этапы  сталення выпускнікоў; у выглядзе цырымоніі ўзнагароджвання «Юнацтва ўступае ў жыццё» з уручэннем узнагарод за перамогі ў намінацыях.

Падрыхтоўка першакласнікаў да навучальнага года

У адпаведнасці з артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, у першы клас прымаюцца дзеці, якім на першага верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць або болей гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дапускаецца прыём у першы клас дзіцяці, якому споўніцца шэсць гадоў у перыяд з першага па трыццатага верасня адпаведнага навучальнага года.

Для прыёму дзяцей у першы клас установы агульнай сярэдняй адукацыі законныя прадстаўнікі ў перыяд з 12 чэрвеня па 28 жніўня накіроўваюць наступныя дакументы: заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі, медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці, пасведчанне аб яго нараджэнні.

Арганізацыя аздараўленчай кампаніі

 У раёне 23 лагеры з дзённым знаходжаннем у школах раёна пачнуць работу з першага па дваццатага чэрвеня. Плануецца аздаравіць 460 дзяцей.

З ліпеня плануецца аздаравіць 220 дзяцей у ДУА «Аздараўленчы лагер «Нёман» Стаўбцоўскага раёна» ў дзве змены.

Усяго ў лагерах з кругласутачным знаходжаннем плануецца аздаравіць 305 дзяцей, а за ўвесь летні перыяд – 1073 дзіцяці.

У сёлетнім аздараўленчым сезоне будзе працягнута практыка работы патрыятычнага лагера «Абаронца Айчыны» для навучэнцаў падуліковых катэгорый.

На базе ДУА «Коласаўская СШ» запланавана змена профільнага абаронча-спартыўнага лагера, арганізаваная ў цесным ўзаемадзеянні з воінскай часцю    № 25819.

Будзе адкрыты лагер «Эрудыт» з дзённым знаходжаннем на базе ДУА «СШ № 3 г. Стоўбцы» – для высокаматываваных дзяцей, якія праяўляюць інтарэс да вывучэння замежных моў, прыродазнаўчых навук, інфармацыйных тэхналогій.

Марына КУТАС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *