У «Профі-Аграцэнтра» з’явілася новая тэхніка

Главное Сельская гаспадарка

На машынным  двары ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» з’явілася новая тэхніка – энерганасычаны кормаўборачны камбайн апошняй мадэлі КВК FS 8060-2, вытворчасці ААТ «Гомсельмаш». Сканструяваны камбайн лепшымі спецыялістамі завода на падставе шматгадовага вопыту работы і сучасных патрабаванняў, што прад’яўляюцца да нарыхтоўкі кармоў.  Набыта самаходная кормаўборачная машына ў лізінг.

– Такіх камбайнаў у вобласці толькі два – у нас і ў аграфірме «Лебедзева» Маладзечанскага раёна, – гаворыць дырэктар прыватнага прадпрыемства Юрый Касцюк. – Машына аснашчана абсталяваннем, якое адпавядае самым перадавым тэхналогіям.

Аляксандр Станчык задаволены новай тэхнікай

Даручылі тэхніку вопытнаму механізатару Аляксандру Станчыку. Аляксандр Аляксандравіч рыхтуе КВК да зялёнага жніва  і адначасова асвойвае прынцып работы вузлоў і агрэгатаў, дадатковага абсталявання. У таварыстве на гэтым тыдні чакаюць прадстаўнікоў сэрвіснай  службы завода-вытворцы, каб запусціць камбайн у работу.

Варта дадаць, што гэты камбайн, як расказвае дырэктар, рыхтавалі да ўдзелу ў парадзе сельскагаспадарчай тэхнікі, прысвечаным 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На кормаўборачнай машыне красуецца адпаведны лагатып.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *