Нагадваем нашым чытачам, што працягваецца фотаконкурс рэдакцыі газеты «Прамень» «Вобразы мілыя роднага краю…», прысвечаны Году малой радзімы. Дасылайце свае фотаздымкі на адрас pramen@mail.belpak.by. Не забывайце называць аўтара і героя, месца, дзе зроблены фотаздымак. Пажадана, каб подпіс быў творчым, арыгінальным. Лепшыя здымкі будуць апублікаваны ў газеце і на сайце выдання. Пераможцаў фотаконкурсу вызначыць рэдакцыйнае журы.





