Крысціна Хімарода працуе аператарам машыннага даення на МТФ «Рочавічы» аднайменнага таварыства. Працоўны стаж адказнай і добрасумленнай работніцы налічвае шаснаццаць гадоў. Яна шчыра даглядае кароў сваёй групы і заўсёды падтрымлівае парадак на рабочым месцы. Увішная, спагадлівая. За добразычлівасць і старанне карыстаецца павагай у калектыве. Нарадзіла і выхавала разам з мужам, які працуе ў таварыстве механізатарам, трох сыноў.
Сумленная праца Крысціны Генікаўны неаднаразова адзначалася кіраўніцтвам гаспадаркі. Яна мае ў сямейным архіве падзячныя пісьмы райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Надзея БАТАЛКА, фота аўтара