Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў — ініцыятар патрыятычнага інтэрнэт-праекта

Важное Культура

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў стала ініцыятарам патрыятычнага інтэрнэт-праекта, прымеркаванага да 75-годдзя Вялікай Перамогі і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Дырэктар Таццяна КУРМЫШАВА падзялілася з намі, як праходзіць даны праект:

— Гэта звычайны адукацыйны працэс, які мае  і выхаваўчае значэнне. Алена Блажко, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, кіруе і кантралюе гэты праект, дапамагае настаўнікам. Ён праводзіцца з мэтай актывізацыі вучэбнага працэсу. Было дадзена заданне ўсім настаўнікам выкарыстаць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. Навучэнцы разам з педагогамі здымаюць музычныя і літаратурныя міні-ролікі, прысвечаныя 75-годдзю Вялікай перамогі.

Самымі першымі праявілі ініцыятыву навучэнцы ўзорнага дзіцячага тэатра «Чараўнікі» пад кіраўніцтвам Вольгі Навіцкай. Юныя артысты чытаюць вершы на ваенную тэматыку і запісваюць на іх аснове відэакліпы. Далучыліся да інтэрнэт-праекта і дзеці аддзялення народнай творчасці, выяўленчага мастацтва. Апошнія ў міні-роліках прадэманстравалі малюнкі, прысвечаныя гэтай вялікай падзеі. Дзеці інструментальнага аддзялення рыхтавалі мелодыі па тэксце песень ваенных гадоў.

Усе аддзяленні нашай установы падключаны да таго, каб дзейнасць ішла актыўным ходам, каб выканаць вучэбную праграму і зацікавіць дзяцей.

Самая галоўная мэта гэтага праекта — стымуляваць розныя напрамкі ў гэтай дзейнасці. Хочацца, каб падрастаючае пакаленне шанавала і паважала тых, каму мы абавязаны мірным небам над галавой. Дзеці — наша будучыня. І тое, што ў іх мы ўкладаем, абавязкова атрымает пасля.

Марына КУТАС 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *