Прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу раёна падзякавалі медыкам

Важное Медыцына

Медыкам, якія сёння знаходзяцца ў складаным становішчы ў сувязі з пандэміяй, дзень і ноч змагаюцца за жыцці людзей, ахвяруючы пры гэтым сваім здароўем, патрэбна не толькі маральная, але і матэрыяльная падтрымка.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Калошыч, дырэктар ААТ «Вішнявецкі-агра» Іван Краўчук, галоўны ўрач ЦРБ Святлана Глебка, дырэктар ААТ «Агранёманскі» Дзяніс Захарчук і старшая медсястра райбальніцы, старшыня прафкама Святлана Высоцкая

На мінулым тыдні раённую бальніцу наведалі прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу раёна і галіновага прафсаюза, прывезлі сродкі гігіены і прадуктовыя наборы. Ад імя дырэктарскага корпуса сельгаспрадпрыемстваў удзячнасць урачам, медыцынскім сёстрам, абслуговаму персаналу лячэбнай установы за самаадданую і нялёгкую працу ў складаны эпідэміялагічны перыяд, за клопат аб хворых, за цярпенне, мужнасць і прафесіяналізм выказалі старшыня раённага аграпрамысловага саюза, дырэктар ААТ «Вішнявецкі-агра» Іван Краўчук і дырэктар ААТ «Агранёманскі» Дзяніс Захарчук. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Тамара Калошыч падкрэсліла, што ў няпростай сітуацыі вельмі важна не заставацца ўбаку, аказваць пасільную падтрымку медыкам, каб хутчэй перамагчы каранавірусную інфекцыю. Найбольшы ўклад у агульную скарбонку дабрачыннай акцыі ўнеслі кіраўніцтва, прафсаюзны камітэт, спецыялісты, механізатары і жывёлаводы ТАА «СЖК «Налібакі». Акцыю асабіста падтрымалі дырэктары і старшыні прафкамаў большасці сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Надзея БАТАЛКА

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *