Машынна-трактарны парк ААТ «Жацерава» папоўніўся ў маі двума аўтасамазваламі новага пакалення.

Кіраўніцтва гаспадаркі набыло тэхніку ў лізінг. Велікагруз МАЗ-6501С98530005 «Колас», вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода, даручылі вадзіцелю Мікалаю Дударэ-вічу, які працуе ў гаспадарцы ўжо больш за тры дзесяцігоддзі. У распараджэнні Мікалая Амельчыца, у якога таксама багаты стаж работы, – ГАЗ САЗ-250 (тэхніку выпускае Горкаўскі аўтазавод). Абодва самазвалы задзейнічаны на адвозцы зялёнай масы.
Надзея БАТАЛКА, фота аўтара