Пандэмія каранавіруса выклікала прымяненне мер перасцярогі. Людзі імкнуцца абараніць сябе прыёмам супрацьвірусных прэпаратаў, старанным мыццём рук з мылам, апрацоўкай іх антыбактэрыяльнымі сродкамі.

У ліку найбольш эфектыктыўных спосабаў барацьбы з каранаві-русам – дэзынфекцыя. Ларыса Садоўская, памочнік урача-эпідэміёлага, і Ірына Сахар, інструктар-дэзынфектар, расказалі, як вядзецца работа ў даным напрамку:

– Да нас паступаюць экстранныя паведамленні. У такім выпадку мы праводзім эпідэмічны аналіз: вызначаем кантакты хворага з іншымі людзьмі, ці выязджаў ён куды-небудзь, калі захварэў, высвятляем, з кім пражывае, месца яго жыхарства для планавай дэзынфекцыі, – паведамляе Ларыса Міхайлаўна.


– Як вядома, да кантактаў першага ўзроўню адносяцца людзі, у якіх быў цесны кантакт з тымі, хто заразіўся COVID-19. Гэта людзі, якія пражываюць у адным жылым памяшканні, вучні аднаго класа ці групы, настаўнікі ва ўстановах адукацыі, супрацоўнікі, якія працуюць у адным памяшканні, пацыенты, якія знахо-дзяцца ў адной палаце ў арганізацыі аховы здароўя, пасажыры, якія ехалі побач з хворым у адным транспартным сродку.

Як адзначае Ірына Сахар, пры паступленні інфармацыі спецыяліс-ты ў той жа дзень выязджаюць для правядзення дэзынфекцыі. Для гэтага працуюць некалькі брыгад. У ачагу інфекцыі спецыялісты апрацоўваюць усе прадметы. Пасля заканчэння працэсу праводзяць самадэзынфекцыю, каб засцерагчыся ад небяспекі.
Марына КУТАС
Фота Ксеніі РУБІН