«Яны ўсё разумеюць». Таццяна Белая аб працы аператарам па вырошчванні буйной рагатай жывёлы

Главное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Таццяна Белая працуе аператарам па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да шасцімесячнага ўзросту на МТК «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа».

У гэтым вытворчым падраздзяленні шчыруе дзявяты год. Прыйшла сюды на працу пасля таго, як у гаспадарцы была закрыта свінагадоўчая ферма. Да абавязкаў сваіх жанчына адносіцца сумленна і пастаянна дабіваецца высокіх прываг маленькіх гадаванцаў. Таццяна Уладзіміраўна – прызнаны майстар сваёй справы, неаднаразовы прызёр раённага спаборніцтва ў сваёй прафесіі. Летась яна таксама была прызнана адной з лепшых і прымала ўдзел у раённым свяце працы.

Цяляты ў групе Таццяны Белай прыбываюць штодзень не менш як па 800 грамаў. І менавіта дзякуючы яе рупнасці і ўменню. Тры гады назад у таварыстве было ўведзена ў строй дзеючых новае жывёлагадоўчае памяшканне. Умовы для ўтрымання жывёлы і для работы цялятніцы ў памяшканні створаны неблагія. Падтрымліваецца належны мікраклімат. Для выпойвання цялят ёсць малочнае таксі.

Таццяна Уладзіміраўна – шчыры і добразычлівы чалавек. Яна вельмі любіць і шкадуе жывёлу, пастаянна клапоціцца аб маленькіх гадаванцах. Гаворыць, што пра ўсе свае балячкі і праблемы забывае, калі прыходзіць на працу. Цяляткі добра ведаюць сваю гаспадыню і заўсёды сустракаюць яе мыканнем. «Яны ўсё разумеюць, толькі гавораць на сваёй, адным ім зразумелай мове, – робіць выснову жанчына. – Дома заўсёды пра іх думаю і не магу дачакацца раніцы, каб пабачыць зноў. Накарміць, абняць». Таццяна Белая вельмі працавітая, старанна выконвае даручаную работу. Умець выгадаваць здаровых цялят – справа нялёгкая, але Таццяна Уладзіміраўна выдатна спраўляецца і мае высокія паказчыкі.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *