Кампрэсарныя станцыі запатрабаваны расійскімі спажыўцамі

Главное Эканомiка

За пяць месяцаў бягучага года філіялам ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы выпушчана кампрэсарных станцый у паўтара раза больш, чым было запланавана, а рэалізавана іх спажыўцам нават больш, чым сышло за гэты перыяд з канвеера.

Начальнік камерцыйнага аддзела Віктар Круглік (справа) і галоўны інжынер Мікалай Гардзіевіч

– На склад не працуем. Больш таго, ліквідавалі ўсе рэшткі, а заяўкі, якія паступаюць, задавальняем у максімальна сціслыя тэрміны, – тлумачыць начальнік камерцыйнага аддзела філіяла Віктар Круглік.

Кампрэсарныя станцыі ад стаўбцоўскіх машынабудаўнікоў славяцца высокай якасцю, аднак не толькі гэта паўплывала на ўдалы старт вытворцаў у бягучым годзе. «Самае складанае ў сучасных умовах не выраб, а рэалізацыя прадукцыі. Калі рынак запоўнены аналагічным таварам, пакупнік робіць свядомы выбар. Намі праведзена пэўная работа адносна фарміравання канкурэнтаздольнай цаны, у якой аптымальна спалучаны такія эканамічныя параметры, як цана і якасць», – адзначыў Віктар Круглік.

Разам з ім у камерцыйным аддзеле займаюцца збытам прадукцыі яшчэ трое эканамістаў. Усе яны спецыялісты дасведчаныя, з вопытам работы ў гэтай галіне. Выраб станцый ажыццяўляецца на вытворчым участку, які таксама адрозніваецца кампактнасцю і ўзроўнем кваліфікацыі работнікаў.

Цікавімся ў Віктара Кругліка:

– Што паслужыла драйверам поспеху?

– Напрыканцы мінулага года мадэльны рад кампрэсарных станцый папоўнілі новай станцыяй прадукцыйнасцю 10 м3, і іх ужо выпушчана і рэалізавана сёлета 13 штук. А ўвогуле ў мадэльным радзе – станцыі прадукцыйнасцю ад 3,5 да 12 м3. Усе яны карыстаюцца попытам.

– Віктар Мікалаевіч, колькі станцый ужо адгружана на расійскі рынак?

– З 41 станцыі, што былі рэалізаваны за пяць месяцаў бягучага года, адгружана ў Расійскую Федэрацыю 31 станцыя на агульную суму 258 тысяч долараў ЗША. Падпісаны яшчэ тры дылерскія дагаворы са спажыўцамі Расійскай Федэрацыі, і ўжо ў чэрвені будзем адгружаць ім заказаныя станцыі. Працягваем супрацоўніцтва са сваімі даўнімі партнёрамі, такімі як «Гандлёвы дом ММЗ у г. Нагінску», кампанія «Кампрэсарныя машыны» ў Пензе і інш.

– Як ідуць справы на ўнутраным рынку? Ёсць попыт на кампрэсарныя станцыі?

– Так. Мы бяром удзел у тэндарах і ажыццяўляем адгрузкі станцый  буйным спажыўцам, як, да прыкладу, «Беларуськалій», «Белспецэнерга», «Хімрамонт» і інш. Нядаўна выйгралі тэндар на пастаўку кампрэсарнай станцыі прадукцыйнасцю 6 м3 для Мінскага аўтамабільнага завода.

Цяпер рыхтуемся да ўдзелу ў прэстыжнай міжнароднай выстаўцы «Белагра-2020» (сёлета яе правядзенне перанесена з чэрвеня на верасень) у складзе галаўнога прадпрыемства. На выстаўцы бу-дзем прадстаўляць свае станцыі прадукцыйнасцю 3,5, 6 і 10 м3.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *