
Дарагія выпускнікі, настаўнікі і бацькі!
Вось і праляцела дзяцінства. Закончыліся школьныя экзамены. Наперадзе ў вас, паважаныя выпускнікі, шлях у дарослае жыццё. Хтосьці будзе працягваць вучобу, хтосьці ўладкуецца на працу, а хтосьці будзе абараняць нашу Радзіму.
Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, быць дастойнымі грамадзянамі нашай краіны. Мы спадзяёмся, што вы з гонарам будзеце праслаўляць Стаўбцоўшчыну.
У добры шлях!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў