Сузор’е талентаў аб’яднала шашкоўскіх школьнікаў

Важное Культура

Напрыканцы навучальнага года ў Мінску адбыўся II Міжнародны фестываль-конкурс нацыянальнага сучаснага мастацтва «Планета сяброўства». Народная студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Сузор’е»  дзяржаўнай установы адукацыі «Шашкоўская дзіцячая школа мастацтваў» не засталася ўбаку. У намінацыі  «Жывапіс і графіка»   прынялі ўдзел выхаванцы студыі Алег Радзіон і Крысціна Халюта. Яны ўзнагароджаны дыпломамі   лаўрэатаў  III ступені. Кіраўнік студыі Ганна Мартыненка атрымала  «Пісьмо падзякі» за плённую працу, творчы падыход, вялікі асабісты ўклад у музычна-эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення.

Алег Радзіон за працай

Актыўны ўдзел выхаванцы студыі прынялі ў мерапрыемствах, прысвечаных 75-годдзю Вялікай Перамогі. З захапленнем хлопчыкі малявалі і майстравалі ваенную тэхніку, а дзяўчынкі выраблялі паштоўкі ветэранам і адлюстроўвалі ў сваіх малюнках мірнае неба і шчаслівае дзяцінства.

Да 9 Мая кіраўнік студыі  падрыхтавала   тры выставы творчых работ дзяцей: «Я хочу, чтобы не было больше войны!» (прысвечана юбілею Перамогі), «Няхай заўжды смяюцца дзеці» (да Міжнароднага дня абароны дзяцей), а таксама выставу вышыўкі «Мой родны кут», на якой прадстаўлены вышытыя пано з радкамі вершаў нашага  славутага  земляка Якуба Коласа.

Выстава выклікала інтарэс

Гэтыя выставы адкрыты для прагляду на сайце ДУА «Шашкоўская дзіцячая школа мастацтваў» у анлайн-галерэі. Кожны жадаючы можа пазнаёміцца з творчымі работамі выхаванцаў студыі «Сузор’е».

Алена Каралец, дырэктар ДУА «Шашкоўская дзіцячая школа мастацтваў»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *