14 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень донара

Важное Медыцына

Іх роля ва ўсе часы вялікая і гуманная – ратаваць нечыя жыцці, а сёння, ва ўмовах каранавіруснай інфекцыі, яна набыла і неверагодную актуальнасць.

Да ліку пастаянных донараў дабаўляюцца новыя – тыя, хто перахварэў на каранавірусную інфекцыю. Па поклічы сэрца яны здаюць плазму для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам, якія хварэюць на COVID-19.

Сёння на Стаўбцоўшчыне 793 донары, у тым ліку 470 узнагароджаны нагрудным знакам «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь». Перадаючы ім свае віншаванні і пажаданні здароўя, загадчыца аддзяленння трансфузіялогіі УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» Ірына Пярхальская падкрэслівае, што донары – найлепшая частка нашага грамадства, ім – паклон і пашана. Людзі, якія часта здаюць кроў, не схільныя да прастудных захворванняў і грыпу, радзей пакутуюць ад анкалагічных захворванняў і захворванняў сістэмы кровазвароту. Донарства дабратворна ўплывае і на псіхічнае здароўе.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *