Ветэранам – клопат і пашана

Дзякуй, салдат! Нумары

image_pdfimage_print

Адбылася выязная сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання «Аб рабоце ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па сацыяльнай абароне пажылых людзей у Стаўбцоўскім раёне». Сесія праходзіла на базе ДУ «Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў».

З інфармацыяй па гэтым пытанні выступіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Стаўбцоўскага райвыканкама Наталля Лапко. Яна адзначыла, што сацыяльная падтрымка пажылых людзей, ветэранаў вайны і працы ў раёне носіць комплексны характар, знаходзіцца на пастаянным кантролі ў райвыканкаме.

На тэрыторыі раёна пражываюць 40238 чалавек, з іх старэй працаздольнага ўзросту 14370 чалавек, што складае 28%. Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па стане на 01.06.2014 налічваецца 13415 чалавек, якія атрымліваюць пенсіі і дапамогі, з іх 9863 – атрымліваюць пенсіі па ўзросце, 1612 – пенсіі па інваліднасці; 417 – сацыяльныя пенсіі; 19 – пенсіі за асобыя  заслугі перад Рэспублікай Беларусь. Насельніцтва раёна пастаянна інфармуецца аб правілах назначэння адраснай дапамогі пажылым грамадзянам. У гэтай рабоце дапамогу аказваюць сацыяльныя работнікі ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».

У 2014 годзе 20 чалавек ужо атрымалі санаторна-курортнае аздараўленне, з іх 11 чалавек – інваліды першай і другой груп, у тым ліку два ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.

Меры сацыяльнай падтрымкі пажылых людзей, ветэранаў вайны, працы, інвалідаў прадугледжаны ў калектыўных дагаворах, заключаных у арганізацыях раёна. Аб’ём выдзеленай дапамогі залежыць ад фінансавага стану арганізацыі, спецыфікі работы арганізацыі, яе галіновай прыналежнасці. Сярод арганізацый раёна найбольш поўны «сацыяльны пакет» для пажылых людзей у філіяле «Стаўбцоўскае прадпрыемства электрасетак» РУП «Мінскэнерга», ААТ «Беларусбанк», ААТ «Агранёманскі» і іншых. Але, на жаль, у некаторых арганізацыях, такіх як Стаўбцоўскі філіял ДП  «Мінаблпаліва», ДУП «ПМК-233» УП «Мінскаблсельбуд» прадугледжаны мінімальныя сацыяльныя гарантыі: дапамога пры выхадзе на пенсію і матэрыяльная дапамога на пахаванне.

Аддзел занятасці ўпраўлення з мэтай рэалізацыі працоўнага патэнцыялу грамадзян аказвае садзенічанне ва ўладкаванні на работу  пажылых людзей, якія жадаюць папрацаваць. Нашы паважаныя пажылыя людзі прымаюць удзел і ў аплатных грамадскіх работах. Падзяліліся вопытам работы з пажылымі людзьмі дырэктар ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Дзіяна Ранцюк, галоўны ўрач ЦРБ Віктар Пярхальскі, старшыня Мікалаеўшчынскага сельвыканкама Анатоль Мядзведзь. Начальнік міліцыі РАУС Іван Мамайка, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, унёс прапанову стварыць на базе ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» банк даных аб пажылых людзях, якія пражываюць з нядобранадзейнымі асобамі.

У рабоце сесіі бралі ўдзел член Савета Рэспублікі Святлана Сарока, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі. Святлана Рыгораўна адзначыла станоўчую работу ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, падзякавала дырэктару Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў Валянціне Атрушкевіч за яе мацярынскія адносіны да пажылых людзей, да жыльцоў падначаленай ёй установы і выказала думку, што мясцовы дэпутацкі корпус не павінен заставацца ў баку ад праблем пажылых людзей. Трэба ўнікнуць у праблемы гэтай катэгорыі грамадзян і аказваць ім усемагчымае садзейнічанне.

Іван Ліпніцкі, звяртаючыся да ўсіх удзельнікаў сесіі, адзначыў: «Ад вас павінны зыходзіць ініцыятыва і прапановы, якія тычацца важных грамадскіх інтарэсаў. Вельмі добра, што большасць пытанняў, якія хвалююць грамадзян вашага раёна, вырашаецца на месцы. Па меры магчымасці ідзіце насустрач людзям, кіруйцеся законамі ў сваёй дзейнасці». Іван Эдуардавіч адзначыў, што сёння па тэме сесіі патрэбна вырашыць у краіне дзве задачы: павелічэнне нараджальнасці і захаванне жыццяў. Гэта актуальна і для Стаўбцоўскага раёна. Ёсць над чым працаваць і задумацца.

Са станоўчым прыкладам работы з пажылымі людзьмі ўдзельнікі сесіі райсавета пазнаёміліся на прыкладзе работы ДУ «Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў». Дырэктар установы Валянціна Атрушкевіч пазнаёміла ўдзельнікаў сесіі з гісторыяй стварэння ўстановы, умовамі пражывання ветэранаў. Прысутныя агледзелі пакоі, добраўпарадкаваную дваровую тэрыторыю і інш.

У той жа дзень член Савета Рэспублікі Святлана Сарока правяла прыём грамадзян у Мікалаеўшчынскім сельвыканкаме.

Нэлі АСТРЭЙКА



2 комментария по теме “Ветэранам – клопат і пашана

  1. Святлана Рыгораўна адзначыла станоўчую работу ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, падзякавала дырэктару Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў Валянціне Атрушкевіч за яе МАЦЯРЫНСКИЯ адносіны да пажылых людзей…
    Интересно, как это материнские адносины В.Атрушкевич к 70-80-летним старикам. А я думала, что она гораздо моложе их. Или я не права?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *