«Разам за здаровы лад жыцця». У Стоўбцах аб’явілі пераможцаў інтэрнэт-конкурсу

Главное Культура

image_pdfimage_print

У наш час вельмі важна фарміраваць навыкі здаровага і бяспечнага ладу жыцця, цэнасных адносін да свайго здароўя. У сувязі з гэтым аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Стаўбцоўскага райвыканкама, ДУ “Стаўбцоўскі раённы цэнтр культуры”, РК РГА “Белая Русь” , пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі клубных устаноў Стаўбцоўскага раёна правялі інтэрнэт-конкурс “Дружна, смела, з аптымізмам за здаровы лад жыцця!”.

Конкурс праводзіўся дыстанцыйна з дзявятага па трыццатага мая. Да ўдзелу ў ім запрашаліся навучэнцы як горада, так і раёна ва ўзросце ад сямі да васямнаццаці гадоў. Былі заяўлены наступныя намінацыі: “фатаграфія”, “малюнак”, “відэаролік”. У работах па кожнай намінацыі павінна была адлюстравана тэма конкурсу. Яны размяшчаліся ў сетцы Інтэрнэт у групе vk.com/StolbtsyRCK, наведвальнікі сайта галасавалі за лепшую работу.

Удзел у конкурсе дапамог падзяліцца ідэямі і вопытам здаровага ладу жыцця. Як адзначыў Дзмітрый Слесарчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Стаўбцоўскага райвыканкама, гэты конкурс паказаў, што нашы дзеці таленавітыя, актыўныя. Дзякуючы падтрымцы бацькоў, іх ініцыятывы дзеці паказалі ў сваіх работах тое, чым яны займаюцца. Старшыня РК РГА “Белая Русь” Святлана Жыбуль сказала аб тым, што ў нашай краіне вялікая роля адводзіцца здароваму ладу жыцця. І вельмі прыемна, што юныя ўдзельнікі конкурсу разумеюць, што так важна заставацца здаровымі і імкнуцца захаваць сваю энергію і маладосць на доўгія гады.

Пераможцамі сталі тыя, хто набраў найбольшую колькасць галасоў у кожнай з намінацый і ўзроставых груп. Вынікі наступныя: у намінацыі “відэаролік” найбольшую колькасць лайкаў (195) атрымала вучаніца трэцяга класа ДУА “Рубяжэвіцкая СШ” Дар’я Чэмка – “Работа – рух – жыццё” (кіраўнік – Рамуальда Дубінец); у намінацыі “фатаграфія” пад назвай “Спартыўная сям’я” (48 лайкаў) – вучаніца трэцяга класа ДУА “Рубяжэвіцкая СШ” Анастасія Макась; лепшы малюнак – у вучаніцы чацвёртага класа ДУА “СШ № 2” Паліны Шчэкала (33 лайкі) пад назвай “Зімой на свежым паветры” (кіраўнік – Алена Кубрына).

Удзельнікі інтэрнэт-конкурсу атрымалі дыпломы, а пераможцы ў намінацыях “фатаграфія” і “відэаролік” – яшчэ і грашовыя сертыфікаты. Лепшыя малюнкі будуць размешчаны на банэры ў парку Дружбы народаў у Стоўбцах.

Марына КУТАС, фота Ксеніі РУБІН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *