У раёне праводзіцца актыўная работа па арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі

Адукацыя Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У раёне праводзіцца актыўная работа па арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі 2020 года, якая будзе праходзіць у рамках рэспубліканскай акцыі «Лета на здароўе» і накіравана на захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей, сацыяльную абарону і падтрымку найбольш неабароненых катэгорый дзяцей з малазабяспечаных, шматдзетных сем’яў, а таксама дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і інш.

Для забеспячэння паўнацэннага летняга адпачынку працаваць будуць тры лагеры з кругласутачным знаходжаннем дзяцей. ДУА «Аздараўленчы лагер «Нёман» Стаўбцоўскага раёна» ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй прыме дзяцей у дзве змены – кошт пуцёўкі ў сярэднім складае 320 рублёў. Аздараўленчыя лагеры імя Я. М. Чайкі і «Церамок» будуць працаваць у тры змены, кошт пуцёвак у сярэднім – адпаведна 533 рублі і каля 600 рублёў. Працягласць кожнай змены – 18 дзён.

Ва ўсіх лагерах будуць створаны неабходныя ўмовы па прафілактыцы заносу і распаўсюджвання СОVID-19, з улікам рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Харчаванне дзяцей будзе арганізавана на падставе прыкладных рацыёнаў, якія распрацаваны і зацверджаны Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні  і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Аздараўленчыя лагеры ўкамплектаваны медработнікамі. Медкабінеты аснашчаны неабходным медыцынскім абсталяваннем, медпрэпаратамі і расходнымі матэрыяламі.

Упраўленне ўнутраных спраў райвыканкама забяспечвае ахову грамадскага парадку ў месцах размяшчэння аздараўленчых лагераў, правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў па недапушчэнні крадзяжу ў лагерах прадуктаў харчавання і іншых матэрыяльных каштоўнасцяў.

З мэтай кантролю за ходам аздараўленчай кампаніі будзе забяспечаны пастаянны маніторынг работы лагераў з удзелам усіх зацікаўленых службаў.

Людміла МАГЕР, вядучы спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Стаўбцоўскім раёне



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *