Дапамогу ад касцёла прымаюць медыкі

Главное Духовность

image_pdfimage_print
Ва УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» дабрачынную дапамогу ад касцёла прымае намеснік галоўнага ўрача Часлава Уласік

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія святога Казіміра» сумесна з дабрачынным каталіцкім таварыствам «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі аказвае ў гэтых няпростых эпідэміялагічных умовах дабрачынную дапамогу медыкам і жыхарам Стаўбцоўшчыны.

Дапамога ў выглядзе сродкаў індывідуальнай аховы, прадуктовых набораў прыбыла ў Стоўбцы на мінулым тыдні. Частка яе адразу была накіравана ў Стаўбцоўскую ЦРБ і ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. «17 набораў плануем завезці ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, 60 набораў раздадзім жыхарам Стаўбцоўшчыны – шматдзетным сем’ям і сем’ям, у якіх гадуюцца дзеці з інваліднасцю», – гаворыць ксёндз Ігар Лашук.

На падтрымку людзі адгукаюцца з удзячнасцю.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Ганны БЫЧЫНСКАЙ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *