Будзьма з «Праменем»! Запрашаем на дзень падпісчыка

Важное Соцыум

У пятніцу, 19 чэрве ня, у гарадскім аддзяленні паштовай сувязі пройдзе раённы дзень падпісчыка. Запрашаем прыняць удзел у ім усіх жадаючых, нашых даўніх і новых чытачоў.

Для вас рэдакцыя газеты «Прамень» рыхтуе прызы. Кожнага, хто аформіць падпіску на раённую газету адразу на другое паўгоддзе 2020 года, чакае падарунак – бясплатная падпіска на «Прамень» на студзень 2021 года.

Па традыцыі будуць разыграны і пяць бясплатных экзэмпляраў квартальнай падпіскі на раённую газету.

Удзельнічайце ў дні падпісчыка і будзьце з «Праменем» – унікальнай газетай, якая дапаможа вам заставацца дасведчанымі і больш блізкімі да сваіх землякоў, іх спраў і клопатаў.  У раёнцы вы прачытаеце тое, чаго не знойдзеце ў іншых газетах.

Пачатак – у 11.00.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *