«Чыстая вада – адпачынак на ўра». Стаўбчане далучыліся на міжнароднай экалагічнай акцыі

Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

River Cleanup – міжнародная экалагічная акцыя, да якой упершыню далучыліся і беларусы.

У ачыстцы вадаёмаў ад другасных адходаў прынялі ўдзел і стаўбчане. Яны добраўпарадкоўвалі тэрыторыю вакол ракі Нёман. Праходзіла мерапрыемства пад эгідай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

– Сёлета добраахвотнікі з нашай краіны, Расіі і Літвы аб’ядналіся, каб навесці парадак на берагах Нёмана і Нерыса – ад вытокаў да Балтыйскага мора, – тлумачыць галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ірына Высоцкая. – Мы таксама падтрымалі гэтую ідэю. Разам з прадстаўнікамі раённых камітэтаў ГА «БРСМ» і РГА «Белая Русь», членамі маладзёжнага атрада аховы правапарадку прыбралі бераг ракі Нёман ля вёскі Канкаловічы. Усе адходы звозілі на палігон. Сярод смецця было шмат пластыку і шкла. У ачыстцы берагавой лініі ракі Нёман у раёне Акінчыцаў прыняло ўдзел і абласное кіраўніцтва інспекцыі. Мы задаволены, што далучыліся да акцыі і плённа папрацавалі.

Асноўная мэта акцыі River Cleanup – прыцягненне ўсіх неабыякавых грамадзян да навядзення парадку на берагах Нёмана, а таксама развіццё экалагічнай свядомасці і культуры.

Ксенія РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *