На МТФ «Жацерава» пачалося будаўніцтва малочнага комплексу

Важное Сельская гаспадарка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

На МТФ «Жацерава» аднайменнага таварыства пачалося будаўніцтва малочнага комплексу на 1000 галоў буйной рагатай жывёлы.

Узвядуць тры жывёлагадоўчыя памяшканні, якія злучыць галерэя, і ўстановяць даільную залу. Такім чынам, тут будзе створаны закрыты цыкл вытворчасці малака. У памяшканні паставяць дойны статак. Палепшацца ўмовы ўтрымання жывёлы, лягчэй стане працаваць жывёлаводам. Ужо падрыхтавана пляцоўка. Фундамент заліваюць працаўнікі ДУП «ПМК-233».

– Гэта даволі аб’ёмнае будаўніцтва, – расказвае дырэктар Аляксандр Дударэвіч. – Весціся яно будзе з прыцягненнем бюджэтных сродкаў. Абавязкова агародзім тэрыторыю фермы і правядзём яе добраўпарадкаванне на самым высокім узроўні.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *