На вуліцы Набярэжнай у Стоўбцах будзе новы парк

Важное Эканомiка

Уздоўж вуліцы Набярэжнай у Стоўбцах ствараецца парк актыўнага адпачынку

На вуліцы Набярэжнай у Стоўбцах, побач з гарадскім пляжам, высадзіліся работнікі Стаўбцоўскага АКС – пачаўся этап падрыхтоўкі пляцоўкі для ўстанаўлення мадэлі старажытнага судна.

Плануецца, што сімвалічная віціна на беразе Нёмана зойме цэнтральнае месца ў парку  актыўнага адпачынку, які ствараецца па ініцыятыве раённага выканаўчага камітэта. Раней гэтая тэрыторыя на ўездзе ў Стоўбцы пуставала, а цяпер акультурваецца і набывае ўрбаністычныя абрысы.

На даны момант працуюць дзве брыгады камунальнікаў – на чале з Анатолем Покам і Аляксандрам Ермаковічам, якія ўстанаўліваюць дарожны борт, укладваюць тратуарную плітку (дарэчы, у колерах нацыянальнага арнаменту і ў форме круга). Пазней у новым парку з’явяцца лавачкі і іншыя малыя архітэктурныя формы. Летась падчас суботніка ў паркавай зоне было высаджана каля 400 дрэў розных парод. Яшчэ раней была праведзена яе маштабная падсыпка, каб пазбегнуць падтапленняў Нёманам і даж-джавымі водамі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *