Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат прэзентуе смачныя навінкі

Важное Эканомiка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат падрыхтаваў для сваіх пакупнікоў навінкі, якія парадуюць і дзяцей, і дарослых.

У фірменную гандлёвую сетку паступілі такія навінкі, як рулет «Сталічны» – з мяса свіных галёнак і ялавічыны – і рулет «Славянскі» – са свіных і ялавічных субпрадуктаў, у тым ліку з ялавічнай пячонкі. Абодва віды рулету – натуральны прадукт, выраблены з ахалоджанай сыравіны. Па першых водгуках пакупнікоў, рулет «Славянскі» нагадвае той сальцісон, якім у дзяцінстве частавалі бабулі.

Пакупнікам прыйшліся даспадобы і новыя сасіскі са свініны вышэйшага гатунку – «Сямейныя». Упакаваныя ў пранікальную абалонку ў газавым асяроддзі, яны захоўваюць далікатны смак. А «Каўбаскі люблінскія» са свініны – гэта ўвогуле страва «тры ў адным». Іх можна ўжываць як халодную закуску (да прыкладу, на бутэрбродзе), так і ў гарачым выглядзе пасля прыгатавання ў мікрахвалевай печы або на рашотцы грыля (і ў апошнім выглядзе каўбаскі нагадваюць падвэнджаны шашлык).

– Усе навінкі распрацоўваем з любоўю да сваіх пакупнікоў, – адзначае галоўны тэхнолаг прадпрыемства Людміла Бойка.

Асартымент мясакансервавага камбіната пастаянна пашыраецца, і сёння ён налічвае больш за 100 найменняў каўбасных вырабаў, больш за 70 найменняў паўфабрыкатаў, больш за два дзясяткі відаў мясных кансерваў і пяць відаў мясных паштэтаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *