Дзень за днём

Гандаль Нумары

image_pdfimage_print

З ПАЗІЦЫЙ – НЕ САСТУПАЦЬ

Стаўбцоўскія кааператары не саступаюць месца лідараў у табліцы паказчыкаў работы сярод спажывецкіх таварыстваў Мінскай вобласці і ў гэтым годзе. Выкананы даведзеныя прагнозныя паказчыкі па тэмпах росту рознічнага тавараабароту ў гандлі і грамадскім харчаванні, па платных паслугах насельніцтву і іншых. Гэта забяспечыла знаходжанне райспажыўтаварыства ў шасцёрцы лепшых спажывецкіх таварыстваў вобласці па вытворчых паказчыках. Чым не стымул для пазітыўнага настрою ў дзень прафесійнага свята.

 

ЛЕПШЫМ – УЗНАГАРОДЫ

У складзе калектыву райспажыўтаварыства нямала вопытных працаўнікоў, стаж работы якіх звязаны толькі з гэтай арганізацыяй, і маладых перспектыўных кадраў. З нагоды Дня кааперацыі Падзякай праўлення Белкаапсаюза ўзнагароджаны вадзіцель-прадавец аўтамагазіна Сяргей Дзяржаўскі. Ганаровую грамату праўлення Мінскага аблспажыўтаварыства атрымала прадавец шостага разраду магазіна ў вёсцы Рубяжэвічы Алена Курневіч. Граматы праўлення Мінскага аблспажыўтаварыства ўдастоена кладаўшчык аддзела нарыхтовак Марыя Аббасава, Падзякі праўлення Мінскага аблспажыўтаварыства – буфетчыца шостага разраду кафэ «Прывал рыцара» Жанна Казак.

А ўсяго ў раёне спажывецкая кааперацыя забяспечыла работай 637 чалавек.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *