У пелетаў – замежная будучыня

Главное Эканомiка

У маі бягучага года ВМУ «Акінчыцы» Стаўбцоўскага лясгаса выпусціў 259 тон пелетаў, і гэтая вытворчасць у далейшым набудзе якасна новы ўзровень.

– Сёлета плануецца закупіць новае пелетнае абсталяванне, разлічанае на выпуск дзвюх тысяч пелетаў у гадзіну. Старое абсталяванне працуе ўжо 14 гадоў і патрабуе замены, – падкрэслівае начальнік ВМУ «Акінчыцы» Генадзь Клімовіч. – Тэндар для яго закупкі плануецца правесці ў чэрвені.

Развіццю пелетнай вытворчасці нададзена ўвага на самым высокім дзяржаўным узроўні. Не так даўно ў рэспубліцы былі адкрыты некалькі новых пелетных вытворчасцяў, якія паслужаць укараненню ў лесаперапрацоўцы безадходных тэхналогій і, больш таго, нарошчванню экспартных паставак.

Як зазначае Генадзь Клімовіч, большасць выпушчаных пелетаў адгружаецца ў замежныя краіны. Нармалізавалася сітуацыя і з экспартам піламатэрыялаў (у маі іх выпушчана 1490 м3). Вялікім попытам  карыстаюцца ацыліндраваныя вырабы (выпушчана 296 м3). Гэтая прадукцыя лесаперапрацоўкі пастаўляецца ў краіны Прыбалтыкі, Галандыю, Германію, Бельгію. У красавіку на ўчастку, як вядома, было запушчана новае сушыльнае абсталяванне. На ім на даны момант выпускаюцца пробныя партыі прадукцыі. Агульны аб’ём дзвюх сушыльных камер складае 260 м3.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *