Шашкоўскія вучні адзначаны дыпломамі пераможцаў у дыстанцыйным конкурсе дзіцячай творчасці

Важное Культура

Дыплом пераможцы – у Дар’і Храловіч

Ужо з пачатку года вучні мастацкай студыі ДУА «Шашкоўская дзіцячая школа мастацтваў» прымалі актыўны ўдзел у конкурсах і выставах. Восем вучняў атрымалі дыпломы ад галерэі міжнароднай выставы-акцыі «Вид из окна»: Анастасія Кірдзік, Вікторыя Чабай, Аляксей Стонька, Дар’я Чэмка, Дзіяна Кобрык, Ангеліна Лісоўская, Арына Казлоўская і Дар’я Храловіч.

Арганізатарам выставы з’яўляецца Саюз мастакоў Расіі. Яна прысвечана часу, у якім людзі знаходзяцца на самаізаляцыі і перажываюць абмежаванні ў зносінах і перамяшчэнні. Акрамя мастацкіх рашэнняў юным выхаванцам прыходзілася разважаць над сімвалам акенца ў малюнку. Хтосьці бачыў у ім перашкоду, іншыя – нейкі партал у яркі, маляўнічы свет, а нехта – і мост паміж рэальным і марай.

У гэтым жа годзе вучні мастацкай студыі былі адзначаны дыпломамі пераможцаў у дыстанцыйным конкурсе дзіцячай творчасці «Млечный путь». Дзіяна Кобрык і Дар’я Храловiч узнагароджаны дыпломамі II ступені, а Валерыя Суднік і Лізавета Андрыкавец – дыпломамі III ступені. Міжнародны характар праекту надае геаграфія не толькі ўдзельнікаў, але і членаў журы (Расія, Беларусь, Казахстан, Украіна, Літва, Чэхія). Арганізатарам з’яўляецца цэнтр дыстанцыйных конкурсаў дзіцячай творчасці «Компас».

Валерый ШУЦІЛАЎ, настаўнік ДУА «Шашкоўская дзіцячая школа мастацтваў»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *