Стаўбцоўскія дзеці захапляюцца ідэямі энергазберажэння

Адукацыя Важное

Ідэямі энергазберажэння, захавання рэсурсаў і прыроднай спадчыны захоплены ў нашым горадзе не толькі дарослыя, але нават і чатырохгадовыя дзеці

У авангардзе выхавання экалагічна свядомых грамадзян крочыць ДУА «Дзіцячы сад № 8 г. Стоўбцы», самая маладая і, бадай, прагрэ-сіўная сярод устаноў дашкольнай адукацыі раёна. Яе выхаванцы і педагогі засведчылі гэта ўдзелам у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу экалагічных праектаў «Зялёная школа». Аўтарам распрацоўкі выступіла педагог-дэфектолаг дзіцячага сада Анастасія Гучок.

– З дзвюх намінацый конкурсу мы выбралі намінацыю для педагогаў «Педагагічная скарбонка. За прыроду ў адказе і дарослыя, і дзеці» і такім чынам далучылі да яе і дзяцей разам з бацькамі, – расказала Анастасія Анатольеўна.

Дзякуючы сайту ўстановы інфармацыя аб тым, што ў дзіцячым садзе № 8 арганізавана акцыя  «Здай батарэйку – выратуй вожыка» хутка знайшла шматлікіх пры-хільнікаў.  Для збору адпрацаваных батарэек у кожнай з 12 дзіцячых груп, а таксама на першым паверсе дзіцячага сада (для супрацоўнікаў) з’явіліся міні-кантэйнеры.

Збор ішоў на працягу красавіка і мая. Гэты працэс ператварыўся ў азартнае спаборніцтва, таму што кожны дзень, ідучы з бацькамі ў сад, дзеці прыносілі непатрэбныя элементы сілкавання. Апускаючы іх у міні-кантэйнер, яны падлічвалі колькасць выратаваных вожыкаў. І ад гэтага былі шчаслівыя. Асацыяцыі дзяцей наконт важнасці таго, у чым яны бяруць удзел, выхавацелі абудзілі з дапамогай тэматычных гульняў і мультфільмаў.

– У рамках акцыі прайшло шмат розных мерапрыемстваў, – заўважае Анастасія Гучок. – Да прыкладу, мы запісалі на відэа выказванні дзяцей аб шкодзе батарэек для навакольнага асяроддзя. А тое, як дзеці разам з бацькамі збіралі батарэйкі, паслужыла матэрыялам для прэзентацыі. Выкарыстоў-ваючы інтэрактыўны стол (падарунак дзіцячаму саду, які зрабіў райвыканкам), распрацавалі пазнавальную гульню «Падбяры правільны адказ». Вынікі акцыі былі падведзены падчас заключнага мерапрыемства – «Вялікая бяда ад маленькай батарэйкі».

Такім чынам, за два месяцы экалагічнай акцыі ў дзіцячым садзе ўдалося сабраць агульнымі намаганнямі выхаванцаў і іх бацькоў 1412 адпрацаваных батарэек, а гэта значыць, што размова ідзе пра выратаванне 1412 вожыкаў, 2824 (у два разы больш) кратоў і мільёнаў даж-джавых чарвякоў. Лічбы ўнушальныя, хоць гэта толькі адзін невялікі крок насустрач жывой прыродзе. Яна ў даўгу не застанецца – аддзячыць за гэта ласкавым сонейкам, шаўкавістай зялёнай траўкай, цудоўнымі салаўінымі трэлямі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *