26 чэрвеня — Дзень работнікаў пракуратуры

Ахова правапарадку Главное

Штогод 26 чэрвеня работнікі органаў пракуратуры адзначаюць сваё прафесійнае свята. Сёлета спаўняецца 98 гадоў з дня ўтварэння органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь.  

За амаль стагадовую гісторыю свайго існавання супрацоўнікі пракуратуры неаднаразова пацвярджалі сваё асобае назначэнне – умацоўваць законнасць і правапарадак, абараняць інтарэсы грамадзян. Работнікі пракуратуры  вызначаюцца прафесіяналізмам, арганізаванасцю, пачуццём адказнасці і разуменнем грамадскай значнасці той справы, якую абралі ў жыцці.

Калектыў пракуратуры Стаўбцоўскага раёна невялікі, але ўсе супрацоўнікі вопытныя і адказныя. Пад кіраўніцтвам пракурора раёна Сяргея Грыцука працуюць намеснік пракурора Ларыса Мядзведзь, памочнікі пракурора Яўген Асосаў і Яраслаў Ларычэў і інш.

Пракурор раёна Сяргей Грыцук (у цэнтры) з намеснікам пракурора Ларысай Мядзведзь і памочнікамі пракурора Яўгеніем Асосавым і Яраславам Ларычэвым

– Сёлета пракуратурай дасягнуты нядрэнныя вынікі, – адзначае  пракурор раёна Сяргей Грыцук. – Пракуратурай быў праведзены шэраг праверак па выкананні заканадаўства дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна. Па выніках нагляднай дзейнасці ўнесена 38 прадстаўленняў аб ухіленні парушэнняў, вынесена 35 прадпісанняў аб неадкладным прыняцці мер па аднаўленні парушаных правоў і законных інтарэсаў грамадзян, 16 пратэстаў на акты, якія супярэчаць закону. Па выніках праверак да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 148 службовых асоб і грамадзян, да адміністрацыйнай – 48, да матэрыяльнай – 124. Кампенсавана страт у памеры 12 616 рублёў.

Галоўная мэта пракурорскіх работнікоў – забеспячэнне законнасці. Свой прафесіяналізм работнікі пракуратуры раёна праяўляюць на высокім узроўні падчас судовых пасяджэнняў. Імі было падтрымана дзяржаўнае абвінавачванне па 66 крымінальных справах, выказана абгрунтаванае меркаванне пры разглядзе 65 грамадзянскіх спраў, вывучаны і накіраваны для разгляду ў суд 74 крымінальныя справы, разгледжана 73 звароты грамадзян і юрыдычных асоб.

Калектыў пракуратуры Стаўбцоўскага раёна

Узаемадзеянне з іншымі суб’-ектамі  прафілактыкі правапарушэнняў – у ліку прыярытэтных задач калектыву. Менавіта пры цесным супрацоўніцтве назіраюцца зніжэнне колькасці фактаў гвалтоўнай смерці грамадзян, а таксама стабілізацыя крымінагеннай абстаноўкі ў раёне.

Будні работнікаў пракуратуры раёна накіраваны на ўмацаванне грамадскай бяспекі, стабільнасці ў дзяржаве.

Напярэдадні прафесійнага свята пракурор раёна Сяргей Грыцук адрасаваў сваім калегам пажаданні моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту.

Ксенія РУБІН, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *