Дарагія сябры, юнакі і дзяўчаты!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём моладзі.
Маладосць – важны перыяд у жыцці кожнага чалавека, гэта час новых пошукаў і адкрыццяў, вызначэння свайго жыццёвага шляху і станаўлення асобы. Наша задача – дапамагчы юнакам і дзяўчатам рэалізаваць сябе, знайсці сваё прызначэнне і дабівацца перамог на абраным шляху.
Мы ганарымся таленавітымі прадстаўнікамі моладзі нашага раёна, якія актыўна дэманструюць дасягненні і перамогі ў навучанні, спорце, працы, творчасці.
Жадаем вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, удачы, далейшых перамог. Не бойцеся ставіць перад сабой вялікія мэты, дапамагайце адзін аднаму, рухайцеся наперад і рэалізоўвайце свае мары. Няхай на шляху да жыццёвага поспеху вам дапамагаюць прыклад старэйшага пакалення, яго вопыт і мудрасць. Менавіта вам працягваць эстафету добрых спраў на карысць людзей і краіны.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Фота Наталіі КЛЫГАЧ