
На гэтым тыдні Стоўбцы наведаў начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама Яўгеній Булойчык.
Падчас візіту ён пазнаёміўся з работай ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Стаўбцоўскага раёна» і ДУ «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Стаўбцоўскага раёна», правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі.
Галоўнай тэмай для абмеркавання стала папулярызацыя здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва. Падрыхтоўка дзяцей у спартыўны рэзерв – напрамак, у якім трэба працягваць працаваць. Асобая ўвага была ўдзелена спартыўным заняткам на свежым паветры. Для гэтага ў Стоўбцах ёсць спецыяльныя месцы з вулічнымі трэнажорамі, створана футбольна-валейбольная пляцоўка па вуліцы Ленінскай, побач з інтэрнатам ПМК-233. Набірае абароты скандынаўская хадзьба.
Падчас сустрэчы дадзены тлумачэнні па ўсіх паднятых пытаннях.
Ксенія РУБІН